У Кітаі здзейснілі 267 млн пасажырскіх паездак

2021-05-06 11:47:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Агульная колькасць пасажырскіх паездак у ходзе травеньскіх канікул у Кітаі дасягнула 267 млн, што нашмат больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Як паведаміла 5 траўня Міністэрства транспарту КНР, сярэднесутачная колькасць пасажырскіх паездак перавысіла 53,47 млн.

На фоне прыкметных поспехаў краіны ў прафілактыцы і кантроліCOVID-19 ярка праявіўся попыт насельніцтва на падарожжы.

1 траўня было здзейснена амаль 18,83 млн чыгуначных паездак,што на 9,2% больш, чым у 2019 годзе. Гэта стала рэкорднай колькасцю чыгуначных паездак, учыненых за суткі.

Сектар грамадзянскай авіяцыі зафіксаваў 8,66 млн пасажырскіх паездак за гэты перыяд, што на 173,9% больш у гадавым вылічэнні і практычна адпавядае ўзроўню 2019 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ