Пасольства КНР выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што Індыя не ўключыла кітайскія кампаніі ў спіс удзельнікаў выпрабаванняў 5G

2021-05-06 17:23:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выказвае шкадаванне з нагоды таго, што яго тэлекамунікацыйныя кампаніі не былі ўключаныя ў спіс удзельнікаў выпрабаванняў 5G у Індыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік амбасады КНР у Нью-Дэлі Ван Сяацзянь.

Ван Сяоцзянь адзначыў, што кітайскія кампаніі вядуць бізнес у Індыі ўжо шмат гадоў, забяспечваючы вялікую колькасць працоўных месцаў і ўносячы ўклад у будаўніцтва камунікацыйнай інфраструктуры. Выключэнне кітайскіх тэлекамунікацыйных кампаній з супрацоўніцтва не толькі наносіць удар па іх законных правах і інтарэсах, але і перашкаджае паляпшэнню дзелавога асяроддзя Індыі, не спрыяе інавацыям і развіццю адпаведных галін.

Міністэрства сувязі Індыі 4 мая аб`явіла аб адмове ўключыць кітайскіх вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання ў спіс удзельнікаў выпрабаванняў 5G у краіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ