Ван І высунуў прапановы адносна сапраўднага мультылатэралізму

2021-05-08 15:23:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Ван І старшынстваваў на пасяджэнні высокага ўзроўню Савета Бяспекі ААН, паклікаўшы ісці па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і практыкаваць праўдзівы мультылатэралізм. Па ініцыятыве Кітая, да якога ў траўні перайшоў статус старшыні ў СБ ААН, СБ ААН правёў пасяджэнне высокага ўзроўню.

Ван І высунуў чатыры прапановы для ўсіх бакоў адносна сапраўднага мультылатэралізму.

Па-першае, усім бакам варта прытрымлівацца ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Усім краінам варта весці дыялог і супрацоўніцтва на аснове роўнасці і ўзаемапавагі. Па-другое, усе бакі павінны імкнуцца да сумленнасці і справядлівасці. Сутнасць заключаецца ў садзейнічанні дэмакратызацыі міжнародных адносін, каб усе краіны падзялялі адказнасць за кіраванне і сумесна прасоўвалі мірнае развіццё. Ключавым момантам з'яўляецца заахвочванне вяршэнства закона ў міжнародных адносінах, выкананне агульнапрызнаных норм міжнароднага права і ўзгодненых міжнародных пагадненняў.Па-трэцяе, усе бакі павінны факусавацца на дзеяннях. Ван І падкрэсліў, што мультылатэралізм павінен засяродзіцца на праблемах і на іх вырашэнні, інакш ён не зможа зацвердзіцца і рухацца наперад. Неабходна, каб усе краіны інтэгравалі свае нацыянальныя інтарэсы з глабальнымі інтарэсамі. Кіраўнік МЗС КНР заклікаў усе краіны адначасова ўлічваць бягучую сітуацыю і доўгатэрміновыя інтарэсы, не падрываць доўгачасовы мір і ўстойлівае развіццё ў свеце дзеля імгненных патрэбаў. Па-чацвёртае, ўсе бакі павінны паважаць разнастайнасць і ўстрымлівацца ад імкнення да перавагі. Кожная краіна, па словах Ван І, мае ўнікальную гісторыю і культуру, мае патрэбу ў шляху развіцця, які адпавядае яе нацыянальным асаблівасцям. Ён паказаў,што падзел свету па ідэалагічнай прыкмеце супярэчыць мультылатэралізму і ўяўляе сабой гістарычны рэгрэс.

У сустрэчы прынялі ўдзел міністры замежных спраў Расіі, Мексікі,В'етнама, Нігера, Туніса, Кеніі, Ірландыі, Нарвегіі, Эстоніі,дзяржсакратар ЗША і намеснікі міністраў замежных спраў Індыі,Вялікабрытаніі і Францыі. Удзельнікі сышліся ў меркаванні, што бакам варта аб'яднацца, каб супрацьстаяць такім глабальным выклікам, як COVID-19 і змяненне клімату, падтрымліваць міжнародную сістэму з цэнтральнай роляй ААН, забяспечваць міжнародны мір і садзейнічаць агульнаму развіццю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ