Пасажырапаток на чыгунках Кітая ў травеньскія вакацыі дасягнуў 117 млн чалавек

2021-05-08 15:28:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасажырапаток на чыгунках Кітая з 29 красавіка па 6 мая склаў 117 млн чалавек. У параўнанні з 2019 годам гэты паказчык вырас на 11,54 млн чалавек, паведамілі ў «Кітайскіх чыгунках».

За справаздачны перыяд цягнікамі было перавезена 83,17 млн тонаў грузаў, што на 14,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым агульны аб'ём чыгуначных пасажырскіх перавозак, учыненых з 1 па 5 траўня, дасягнуў 78,5 млн чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ