Адабрэнне СААЗ стварае магчымасці для значнага павелічэння глабальных паставак кітайскай вакцыны ад COVID-19

2021-05-10 11:27:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Адабрэнне Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя / СААЗ / для экстранага выкарыстання вакцыны ад COVID-19 кітайскай распрацоўкі было ўспрынята як знакавае дасягненне, заявіў прадстаўнік СААЗ у Кітаі Гаўдэн Галея.

СААЗ у пятніцу ўхваліла для экстранага выкарыстання вакцыну ад COVID-19, распрацаваную кітайскай фармацэўтычнай кампаніяй Sinopharm.

"Мы з нецярпеннем чакаем такога прызнання большай колькасці вакцын кітайскай вытворчасці ў будучыні, і не толькі ад COVID-19", - адзначыў Гаўдэн Галея.

Ён дадаў, што гэта азначае сабой новы раздзел у ролі Кітая ў глабальных пастаўках грамадскіх выгод у галіне аховы здароўя, абапіраючыся на ўласны патэнцыял у галіне даследаванняў і распрацовак, на вытворчыя магутнасці, а таксама дзякуючы яго прыхільнасці ўнесці істотны ўклад у глабальную ахову здароўя.

Доўгачаканае ўнясенне кітайскай вакцыны ад COVID-19 у спіс прэпаратаў для экстранага выкарыстання дае зразумець як унутры краіны, так і за яе мяжой, што яна мае гарантаваную якасць, бяспечная для выкарыстання, адпавядае патрабаванням СААЗ па эфектыўнасці, і тым самым стане важным інструментам у барацьбе з глабальнай пандэміяй, працягнуў ён.

Па словах Гаўдэна Галея, гэта знакавая дасягненне павінна спрыяць яшчэ большаму ўнёску Кітая ў глабальныя пастаўкі вакцын і забеспячэнне справядлівасці ў дачыненні да вакцын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ