У Кітаі адкрылася першая берагавая заправачная сістэма ЗПГ

2021-11-22 13:30:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У паўднёвай правінцыі Хайнань запусцілі першую ў Кітаі берагавую заправачную сістэму ЗПГ. Яе адкрыццё паскорыць тэмпы пераходу марскіх суднаў з мазуту на звадкаваны прыродны газ. Гэты від паліва становіцца ўсё больш выгадным і прывабным на фоне ўзмацнення жорсткасці экалагічных стандартаў для марскога транспарту. Выкарыстанне газу дазваляе поўнасцю пазбавіцца ад эмісій сажы і серы, а таксама на 90% знізіць выкіды аксідаў азоту. Берагавую ЗПГ-сістэму на Хайнане тэсціравалі з сакавіка гэтага года, у кастрычніку прызналі гатовай да пачатку камерцыйнай эксплуатацыі. Уладальнік заправачных станцый - Кітайская шэльфавая нафтавая карпарацыя - разлічвае, што гаспадары суднаў не ўпусцяць магчымасць знізіць выдаткі і шкоду навакольнаму асяроддзю.

Кіраўнік хайнаньскага філіяла China National Offshore Oil Corporation Гаа Цзіньлу адзначыў: "Мы актыўна будуем сетку заправачных станцый ЗПГ на Хайнане і матывуем уладальнікаў чоўнаў і судоў усіх форм і памераў пераходзіць на звадкаваны газ".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ