У кітайскай правінцыі Ляанін уведзена ў эксплуатацыю найбуйнейшае газасховішча на паўночным усходзе краіны
Здабыча і захоўванне прыроднага газу адыгрываюць вырашальную ролю ў забеспячэнні цяплом дамы і офісы ў Кітаі зімой. Адно з найбуйнейшых радовішчаў газу і нафты ў краіне называецца Ляахэ, яно размешчана ў правінцыі Ляанін на паўночным усходзе КНР. Нядаўна там адбылося пашырэнне вытворчасці.
Гэта найбуйнейшае падземнае газасховішча на паўночным усходзе Кітая. Яно з'яўляецца своеасаблівым "складам" прыроднага газу, каб пастаўляць паліва ў сезонныя пікі. Умяшчальнасць такіх сховішчаў у краіне расце, паколькі ўрад КНР заахвочвае выкарыстанне прыроднага газу ў прамысловым паліве, энергетыцы і транспарце.
Прадстаўнік газасховішча Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі (CNPC) Шэнь Бін адзначае: "Штодзённая здабыча газу можа дасягаць 30 мільёнаў кубаметраў, што задавальняе запатрабаванні 60 мільёнаў сем'яў".
Газасховішча Ляахэ адыгрывае асаблівую ролю ў пастаўках і захоўванні, паколькі размешчана ў вузле трох найважнейшых трубаправодаў, уключаючы Усходні маршрут кітайска-расійскага газаправода - працяг праекта "Сіла Сібіры".
Прадстаўнік газасховішча Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі (CNPC) Тань Дэку кажа: "Улетку прыродны газ адпраўляецца ў сховішчы, а затым узімку ён паступае ў трубаправод Цінь-Шэнь для абагравання паўночна-ўсходняй часткі краіны, і па кітайска-расійскім Усходнім маршруце для абагравання сталічнага раёна Пекін - Цяньцзінь - Хэбэй».
Згодна з праектам, на радовішчы Ляахэ можна будзе захоўваць да 28 мільярдаў кубаметраў газу. У Кітаі цяпер дзейнічае каля 30 газасховішчаў, што сведчыць аб надзейнай рабоце сістэмы цеплазабеспячэння краіны.