У міжнародным аэрапорце Хайкоу адкрылі другі тэрмінал

2021-12-06 13:19:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Хайнань на поўдні Кітая адкрылі другі тэрмінал міжнароднага аэрапорта Хайкоу. Яго плошча складае амаль 300 тысяч квадратных метраў. У цэнтральнай зале архітэктары стварылі атмасферу трапічнага вострава - для гэтага выкарыстоўвалі дэкаратыўныя элементы з выявай хваляў, пляжаў і пальмаў. Тэрмінал спраектаваны такім чынам, што ад праверкі бяспекі да самага далёкага выхаду на пасадку трэба будзе прайсці пешшу не больш за пяць з паловай хвілін. Час абслугоўвання пасажыраў таксама абяцаюць скараціць да мінімуму. Для гэтага аўтаматычныя стойкі рэгістрацыі аснасцілі тэхналогіяй распазнання асоб. Пашырэнне аэрапорта лічыцца важнай часткай рэалізацыі праекта па стварэнні порта свабоднага гандлю Хайнань. У будаўніцтва новай інфраструктуры ўклалі 3 мільярды долараў.

Гендырэктар Міжнароднага аэрапорта Хайкоу Мэйлань Ян Сяабінь кажа: "Штогадовая прапускная здольнасць аэрапорта павялічыцца з 24 да 35 мільёнаў пасажыраў. Таксама тэрмінал будзе адыгрываць ролю лагістычнага хаба пры перавозцы персаналу і грузаў для будаўніцтва свабоднага порта Хайнань".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ