Экіпаж "Шэньчжоу-12" правёў прэс-канферэнцыю ў Пекіне

2021-12-08 13:07:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекінскім аэракасмічным цэнтры кіравання палётамі адбылася прэс-канферэнцыя экіпажа "Шэньчжоу-12". Гэта першая афіцыйная сустрэча са сродкамі масавай інфармацыі пасля вяртання касманаўтаў на Зямлю. Камандзір экіпажа расказаў аб адаптацыі каманды да жыцця на Зямлі. Яны прайшлі неабходную рэабілітацыю і адчуваюць сябе добра, знаходзяцца ў стабільным фізічным і псіхалагічным стане. Усе функцыі арганізма цалкам адноўлены, пакуль трое касманаўтаў знаходзяцца пад медыцынскім наглядам, але неўзабаве вернуцца да звыклага ладу жыцця.

Касманаўт Тан Хунбо адзначыў: "Калі наш аднаўленчы перыяд скончыцца і будзе дазваляць фізічная падрыхтоўка, мы зможам прадоўжыць нашу касмічную экспедыцыю".

Яго калега па экіпажы Лю Бамін кажа: "Гэта кітайская касмічная эстафета, калі мы вярнуліся на Зямлю, то сталі настойваць на новых трэніроўках. Мы глядзім на зоркі і сочым за жыццём экіпажа "Шэньчжоу-13"".

Касманаўт Не Хайшэн прызнаўся: "Усе мае калегі прысвячаюць сваё жыццё палётам у космас. Пасля вяртання я працягну выконваць сваю місію, аднаўлюся і зноў пачну трэніроўкі. Патрабаванні не будуць зніжаны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ