Бальніца «Хуасі» ў Чэнду дыстанцыйна дапамагае пацыентам

2021-12-09 12:59:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Адна з лепшых медустаноў краіны, бальніца "Хуасі" пры Сычуаньскім універсітэце, аб'яднала намаганні з найбуйнейшым аператарам сувязі China Mobile. Разам яны даследуюць, як тэхналогіі 5G здольныя змяніць сферу аховы здароўя. Пацыентам з аддаленых правінцый Кітая неўзабаве не давядзецца марнаваць час на паездкі да лепшых лекараў Пекіна або Шанхая. Тэхналогіі 5G робяць магчымымі не толькі аддаленую дыягностыку, але і дыстанцыйны ўдзел дасведчаных хірургаў у складаных аперацыях.

Намеснік галоўнага ўрача аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі Бальніцы «Хуасі» Го Цзюнь: "Дзякуючы таму, што сувязі 5G амаль не затрымлівае сігнал, мы можам аддалена даваць інструкцыі медыцынскаму персаналу ў рэжыме рэальнага часу. Напрыклад, своечасова спыніць любое іх дзеянне. Мы сочым, каб месца праколу пры трахеатаміі было мінімальным, і тым самым зніжаем рызыкі для пацыента”.

Дырэктар аддзялення рэанімацыі бальніцы Кан Янь: “Мы абмяркоўваем магчымасць стварэння аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі “без межаў”, каб аператыўна рабіць прагнозы для пацыентаў з цяжкімі захворваннямі. Стан такіх пацыентаў можа хутка пагоршыцца, і калі інфармацыя паступае з затрымкай, гэта ўскладняе прыняцце рашэнняў. 5G дазваляе нам хутка аналізаваць даныя і больш дакладна ставіць дыягназ. У будучыні якасныя медыцынскія рэсурсы вядучых клінік краіны стануць даступныя звычайным бальніцам. Гэтая мадэль не абмежавана ні часам, ні прасторай. Прадастаўленне кожнаму цяжкахвораму доступу да неабходнага лячэння стане рэальнасцю".

Рэалізацыя інавацыйных сцэнараў у ахове здароўя стала магчымай дзякуючы развіццю плана, прынятаму China Mobile яшчэ ў 2018 годзе. З самага пачатку кампанія зрабіла стаўку на інтэграцыю медыцынскіх сэрвісаў і сетак 5G. China Mobile разлічвае, што ўкараненне лічбавых тэхналогій 5G+ забяспечыць баланс рэсурсаў у медыцынскай галіне, пашырыць магчымасці мясцовых бальніц у цэнтральных і заходніх рэгіёнах і павысіць эфектыўнасць лячэння за кошт прыцягнення вядучых спецыялістаў найбуйнейшых бальніц Кітая. У выніку пацыенты змогуць атрымліваць якасныя медыцынскія паслугі, не пакідаючы месцаў пражывання.

Выкарыстанне 5G у сверы аховы здароўя таксама адкрывае доступ да паўсюднага ўкаранення эфектыўных сродкаў кіравання вялікімі аб'ёмамі даных. Штучны інтэлект і хмарныя вылічэнні будуць стаяць на варце здароўя жыхароў самых аддаленых раёнаў краіны.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ