У сектары экспрэс-дастаўкі Кітая апрацавана 100 млрд пасылак

2021-12-09 13:03:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём аперацый у сферы экспрэс-дастаўкі Кітая сёлета склаў больш за 100 млрд пасылак, што з'яўляецца рэкордам. Па гэтым паказчыку Кітай заняў першае месца ў свеце восьмы год запар, паведамілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні /ДПУ/ КНР.

Як заявіў намеснік кіраўніка ДПУ Чэнь Кай, дзякуючы развіццю сектара экспрэс-дастаўкі аб'ём рознічнага анлайн-гандлю фізічнымі таварамі, аб'ём продажаў сельскагаспадарчай прадукцыі, аб'ём вытворчасці ў вартасным вылічэнні ў сектары апрацоўчай прамысловасці, а таксама аб'ём продажаў у рамках трансгранічнай электроннай камерцыі дасягнулі рэкорднага ўзроўню.

Кур'ерскія паслугі ахапляюць амаль увесь Кітай і хутка распаўсюджваюцца на вёскі. Гэты сектар кожны год забяспечвае больш за 200 тыс. новых працоўных месцаў у краіне.

Паводле даных ДПУ, зараз у Кітаі налічваецца восем прадпрыемстваў экспрэс-дастаўкі, чые акцыі каціруюцца на біржы. Пры гэтым сярод іх вылучаюцца тры прадпрыемствы, кожнае з якіх апрацоўвае больш за 10 млрд пасылак і атрымлівае даход у памеры больш за 100 млрд юаняў за год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ