Кітай зарэгістраваў першы тэрапеўтычны прэпарат ад COVID-19 на аснове монакланальных антыцелаў

2021-12-10 11:59:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі зарэгістравалі першы ў краіне камбінаваны тэрапеўтычны сродак ад каранавіруса на аснове монакланальных антыцелаў.

Дзяржупраўленне КНР па кантролі прадуктаў харчавання і лекавых прэпаратаў 8 снежня ўхваліла заяўку пекінскай фармкампаніі "Тэншэн Хуачуан". Лекі ў выглядзе раствора для ін'екцый называюцца BRII-196/198. Гэта першы такі супрацькаранавірусны прэпарат у КНР з правамі інтэлектуальнай уласнасці. Яго распрацавала кітайска-амерыканская кампанія Brii Bio ў партнёрстве з універсітэтам Цінхуа і 3-й народнай бальніцай горада Шэньчжэня. Прэпарат прайшоў шлях ад адкрыцця да рэгістрацыі за 18 месяцаў дзякуючы садзейнічанню структур Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША, які фінансуе тэсціраванне супрацькаранавірусных лекаў па ўсім свеце. Падчас клінічных выпрабаванняў BRII-196/198 паказаў 78% эфектыўнасці ў зніжэнні колькасці шпіталізацыі і смерцяў ад COVID-19.

Аўтары распрацоўкі чакаюць ухвалення сваёй заяўкі ў амерыканскім Упраўленні па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і лекаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ