У Кітаі за 40 гадоў пасадзілі больш за 78 мільярдаў дрэў

2021-12-14 12:59:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Семдзесят восем мільярдаў дрэў пасадзілі ў Кітаі за сорак гадоў. У добраахвотнай акцыі прынялі ўдзел больш за сямнаццаць мільярдаў чалавек. Публікацыя такой статыстыкі прымеркаваная саракагоддзю "Рэзалюцыі аб правядзенні агульнанацыянальнай добраахвотнай кампаніі па пасадцы дрэў", якую прыняла Чацвёртая сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў пятага склікання. У Дзяржаўным упраўленні лясной гаспадаркі адзначылі, што плошча ляснога покрыва ў краіне за гэты перыяд вырасла з 12 да 23 працэнтаў, а лясны фонд склаў больш за 17 мільярдаў кубаметраў.

Дырэктар дэпартамента Нацыянальнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР Чжан Вэй гаворыць, что агульнанацыянальная добраахвотная кампанія па пасадцы дрэў садзейнічала росту лясных рэсурсаў дзяржавы. Узровень ляснога пакрыцця ў нашай краіне павялічыўся з дванаццаці працэнтаў у пачатку васьмідзесятых гадоў да дваццаці трох працэнтаў, а аб'ём лясных запасаў павялічыўся з дзевяці мільярдаў кубаметраў да сямнаццаці з паловай мільярдаў кубаметраў. Такім чынам, Кітай стаў сусветным лідарам па прыросце лясных рэсурсаў і плошчы штучных лясоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ