Прэзідэнт Нікарагуа высока ацаніў шлях развіцця Кітая, назваўшы яго прыкладам для іншых краін

2021-12-16 13:16:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рэспубліка Нікарагуа высока ацэньвае пазітыўную ролю КНР на міжнароднай арэне і гатова «ісці разам наперад рука аб руку». З такой заявай выступіў прэзідэнт цэнтральнаамерыканскай дзяржавы Даніэль Артэга ў эксклюзіўным інтэрв'ю журналісту Медыякарпарацыі Кітая. Галоўнай тэмай гутаркі стала аднаўленне дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Нікарагуа.

Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга сказаў: "Мы аднавілі дыпламатычныя адносіны з КНР, устаноўленыя ў рэвалюцыйныя 80-я гады мінулага стагоддзя. У КНР ёсць сваё месца ў міжнароднай супольнасці. Шлях развіцця Кітая стаў прыкладам для многіх краін. Кітай хоча дабрабыту не толькі для кітайскага народа, але і для жыхароў дзяржаў, якія маюць адносіны з ім.Мы зноў далучыліся да спісу гэтых краін і гатовыя рухацца наперад рука аб руку з Кітаем. Вядома, свет не можа не надаваць увагі тым дзяржавам, якія спрабуюць ігнараваць краіны, што імкнуцца да гегемоніі. Штаты і еўрапейскія дзяржавы лічаць сябе "гаспадарамі свету", але свет не можа ігнараваць такія краіны, як Кітайская Народная Рэспубліка".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ