Развіццё фотаэлектрычнай прамысловасці Сіньцзяна павышае ўзровень жыцця ў рэгіёне

2021-12-17 13:20:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сіньцзян - адзін з лідараў краіны па тэмпах развіцця сонечнай энергетыкі. У рэгіёне сфарміраваны наладжаны вытворчы ланцужок ад здабычы крэмнію да стварэння фотаэлектрычных панэляў. Развіццё сонечнай энергетыкі змяніла жыццё і побыт мясцовых жыхароў.

Гарадская акруга Хамі на ўсходзе Сіньцзяна - ідэальнае месца для сонечнай энергетыкі. Па статыстыцы больш за 3200 гадзін у годзе тут свеціць сонца. Роўныя як стол плато і пустынныя перадгор'і нібы створаны для бязмежных палёў фотаэлектрычных панэляў. 41-гадовы Хупурджан Абдуксукюр працуе рамонтнікам на электрастанцыі "Шычэнцзы" з 2014-га. Тады Кітай прыступіў да актыўнага развіцця фотаэлектрычнай прамысловасці.

Супрацоўнік па абслугоўванні фотаэлектрычных сістэм сонечнай электрастанцыі "Шычэнцзы" Хупурджан Абдуксукюр сказаў: "Да гэтага я працаваў на вугальнай электрастанцыі. Было вельмі пыльна. Часам нават за два метры нельга было разглядзець чалавека".

Абавязкі Хупурджана - праверка і рамонт фотаэлектрычных модуляў і прылад, ад якіх залежыць праца ўсёй электрастанцыі.

Ён адзначыў: "Мне падабаецца тут працаваць. Я ў захапленні, што змог атрымаць новыя навыкі ў галіне аднаўляльных крыніц энергіі. Цяпер я магу знайсці працу па ўсёй краіне".

Кітай скарачаў субсідыі на будаўніцтва сонечных электрастанцый з 2018-га і цалкам спыніў дзяржпадтрымку 1-га жніўня гэтага года. Прычынай стала развіццё тэхналогій. Вераснёўскія даныя міністэрства фінансаў паказалі патанненне вытворчасці фотаэлектрычнай энергіі на сушы за апошняе дзесяцігоддзе на 75%.

"Праз год-два выкарыстання сістэма стабілізуецца, і колькасць адмоў абсталявання зніжаецца. Цяпер для праверкі фотаэлектрычных модуляў шырока выкарыстоўваюцца дроны. Мы будзем і далей вывучаць і прымяняць больш высокатэхналагічнага абсталявання для павышэння эфектыўнасці сваёй работы", - выказаўся спецыяліст па абслугоўванні сонечнай электрастанцыі "Цзянюань" Яманьсу" у акрузе Хамі Ніжат Мемет.

Нягледзячы на санкцыі ЗША супраць полікрэмніевых кампаній Сіньцзяна з-за неабгрунтаваных заяў аб прымусовай працы, устаноўленая магутнасць сонечных панэляў і вытворчасць сонечнай энергіі ў Хамі працягваюць расці, як і ў іншых рэгіёнах Кітая. Краіна пераводзіць энергетыку з вугалю на чыстыя крыніцы, каб дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2060 года.

Дырэктар Цэнтра маніторынгу энергетычнай бяспекі акругі Хамі Лі Бінь дадаў: "На працягу 14-й пяцігодкі мы паскорым развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, асабліва фотаэлектрычнай прамысловасці, у адпаведнасці з нацыянальнай стратэгіяй. Мы будзем павялічваць магутнасць сонечных электрастанцый і плануем пабудаваць трэцюю лінію перадачы электраэнергіі за межы Сіньцзяна".

У канцы кастрычніка Кітай апублікаваў падрабязны план дзеянняў па пераходзе на зялёную энергетыку. Згодна з дакументам, доля аднаўляльных крыніц у энергабалансе краіны складзе 20 працэнтаў да 2025 года і 80 працэнтаў да 2060 года. Жыхары Хамі ўжо адчулі станоўчыя змены.

Хупурджан Абдуксукюр адзначыў: "У пачатку 2000-х тысячных электрычнасці не хапала нават на выкарыстанне бытавых электрапліт. Цяпер нам хапае на ўсе нашы патрэбы. Сёння без электрычнасці ўжо немагчыма ўявіць хатнюю гаспадарку".

Новая эра развіцця сонечнай энергетыкі абяцае Хупурджану светлую будучыню. З 2014 года яго асабісты даход павялічыўся ўдвая, а прафесія стала запатрабаванай на рынку працы. Ён таксама спадзяецца, што зможа ўнесці ўклад у захаванне далікатнага кліматычнага балансу Зямлі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ