Дзякуючы дапамозе ўладаў фермеры ў кітайскай правінцыі Хэнань будуюць квітнеючы бізнес

2021-12-23 10:55:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нягледзячы на тое, што ў пачатку гэтага года Кітай дасягнуў мэты стаць умерана квітнеючым грамадствам, урад працягвае шукаць спосабы палепшыць жыццё людзей у сельскай мясцовасці. У цэнтральнай правінцыі Хэнань дзяржава падтрымлівае малы бізнес па вырошчванні грыбоў і іншыя праекты занятасці.

44-гадовая Мо Хайхун вырошчвае грыбы на продаж больш за 20 гадоў. Яна кажа: “Я збіраю з дзвюх маіх цяпліц 20 тысяч упаковак з грыбамі. Арэнда цяпліц каштуе 1250 долараў за год. Мае агульныя выдаткі на вырошчванне грыбоў сёлета склалі 12,5 тысяч долараў. Што да даходу, я магу зарабіць на кожным пакаванні мінімум паўдолара”.

Прыбытак таксама залежыць ад віду грыбоў. Некаторыя з іх можна прадаць на 20% даражэй за іншыя. Але да ўмяшання ўрада, бізнес Мо Хайхун быў стратным. Ёй не хапала ведаў і фінансавай падтрымкі для развіцця сваёй справы.

Жыхарка пасёлка Ваяагау адзначае: “З 2017 года мясцовыя ўлады штогод прапануюць бедным хатнім гаспадаркам беспрацэнтныя пазыкі ў памеры 7700 долараў. Гэта надае ўпэўненасці такім фермерам, як я. Кожнае лета нам прапануюць прайсці курсы, дзе можна даведацца пра новыя метады пасадкі. Улады таксама прапануюць страхоўку для ўгнаенняў".

90% малых пазык у вёсцы Ваяагоу былі выкарыстаны як укладанні ў развіццё грыбнога бізнесу. У пасёлку некалькі грыбных фермаў, прадукцыя ідзе як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. Адна з фермераў адзначыла: "Даходы павялічыліся за кошт матэрыяльнай дапамогі на вырошчванне грыбоў у нашым сяле. Іншых рэсурсаў у нас няма. Тыя, хто не можа з'ехаць на заробкі, могуць атрымаць выгаду з вырошчвання грыбоў. Лушы быў бедным паветам, але жыццё палепшылася, дзякуючы грыбам".

Жыллёвае пытанне маламаёмасных таксама вырашана органамі мясцовага самакіравання. Кожнаму члену беднай хатняй гаспадаркі бясплатна выдаецца 25 квадратных метраў. Гэта дом плошчай 100 квадратных метраў для сям'і Мо Хайхун з чатырох чалавек. У дадатак да свайго бізнесу, у Мо ёсць яшчэ і падпрацоўка.

"Раніцай я збіраю і прадаю грыбы, а днём я іду ў майстэрню па вырабе плеценых з ратанга канап, каб дадаткова зарабіць", -- распавядае жыхарка вёскі Ваяагоу правінцыі Хэнань Мо Хайхун.

Работнікі майстэрні атрымліваюць здзельную аплату. 1 долар за кожны выраб з ратанга. Гэты праект сельскай занятасці таксама атрымлівае дзяржаўную падтрымку. Работніца сказала: "Працуючы тут, я магу атрымліваць гарантаваную мінімальную дзённую заработную плату". Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы Мо Хайхун здолела яшчэ ў 2018 годзе вырвацца з галечы. З таго часу яе сям'я мае стабільны даход каля 1 600 долараў на чалавека за год. Цалкам павет Лушы пазбавіўся ад беднасці ў лютым 2020 года.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ