У Кітаі адкрыліся папярэднія продажы білетаў на перыяд навагодняй міграцыі

2022-01-04 13:44:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай пачынае рыхтавацца да Новага года па месяцовым каляндары. Да свята яшчэ амаль месяц, але сезон актыўных пасажыраперавозак стартуе ўжо ў сярэдзіне студзеня. Свята Вясны ці Новы год па месячным календары прынята адзначаць з роднымі, таму кітайцы раз'язджаюцца з вялікіх гарадоў у правінцыі, каб адсвяткаваць у коле сям'і.

Па прагнозах, колькасць чыгуначных паездак перавысіць леташнія паказчыкі прыкладна на траціну і складзе каля двухсот васьмідзесяці мільёнаў. Каб пазбегнуць доўгіх чэргаў і гарантаваць наяўнасць месцаў, білеты ў перадсвяточны сезон ужо па традыцыі купляюць моцна загадзя. Папярэднія продажы стартуюць за 15 дзён да даты паездкі, так што сёння ў сістэмах браніравання з'явіліся першыя білеты на старт сезона. Перавозчыкі абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб не толькі даставіць пасажыраў да месцаў прызначэння ў тэрмін і з камфортам, але і забяспечыць усе меры супрацьэпідэмічнага кантролю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ