На Хайнане выпусцілі першы сертыфікат паходжання тавараў у фармаце УРЭП

2022-01-04 13:46:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія экспарцёры асвойваюць новыя правілы пастаўкі тавараў у краіны Азіі і Акіяніі. Перамены ў мытным афармленні звязаны з уступленнем у сілу пагаднення аб Усеабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве. З пачаткам яго рэалізацыі ў рэгіёне з'явілася найбуйнейшая ў свеце зона свабоднага гандлю, удзельнікі якой абавязаліся знізіць або ўвогуле адмяніць увазныя пошліны.

Аператарам мытнага пункта ў порце Хайкоу не да святаў - з першага дня новага года працы -- безліч. Актыўнасць экспарцёраў звязана з уступленнем у сілу пагаднення аб Усёабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве, якое дазволіла рэзка знізіць увазныя пошліны. Першы сертыфікат паходжання тавараў у фармаце УРЭП выпусцілі тут ужо 1-га студзеня - на партыю хімікатаў для заказчыка з Японіі.

"Удзел ва УРЭП павышае нашу канкурэнтаздольнасць, а таксама дазваляе ўмацоўваць партнёрскія адносіны з замежнымі заказчыкамі. Напрыклад, зараз, пасля ўступлення пагаднення ў сілу, кліент з Японіі з кантрактам на 10 мільёнаў юаняў зможа зэканоміць 500 тысяч на увазных пошлінах", -- адзначае старэйшы менеджэр кампаніі Yanghang Industrial Лі Сяатаа.

Пагадненне аб'яднала 10 краін Паўднёва-Усходняй Азіі з КНР, Рэспублікай Карэя, Японіяй, Аўстраліяй і Новай Зеландыяй, ахапіўшы 30% сусветнай эканомікі і больш за два мільярды спажыўцоў. Мяркуецца, што на працягу 20-ці гадоў краіны-ўдзельніцы паступова знізяць ці адменяць імпартныя пошліны адна для адной. Самыя сур'ёзныя перамены чакаюць кітайска-японскія знешнегандлёвыя сувязі. Дзве краіны так і не падпісалі ніводнай двухбаковай гандлёвай здзелкі. УРЭП дазволіць абнуліць тарыфы на больш чым 80 працэнтаў тавараў з абедзвюх краін. Так, Кітай вызваліць ад пошлін большую частку японскага машыннага абсталявання, інструментаў і аўтазапчастак, Японія ж увядзе рэжым нулявых тарыфаў на бытавую тэхніку, інструменты, тэкстыль, адзенне і некаторыя віды агародніны з КНР.

І ў Кітаі, і ў Японіі, і ў іншых краінах-удзельніцах УРЭП адзначаюць, што пагадненне набыло моц у ключавы для сусветнай эканомікі момант - свабодны гандаль дапаможа яму хутчэй аднавіцца ад пандэміі і звязаных з ёй наступстваў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ