Кітай створыць сістэму нацыянальных батанічных садоў

2022-01-07 14:00:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай створыць сістэму нацыянальных батанічных садоў для ўзмацнення захавання відаў раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, па-за іх натуральнымі месцамі пражывання. Пра гэта заявіла ў чацвер Дзяржаўнае ўпраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі КНР.

Чакаецца, што сістэма дапаможа краіне паступова паставіць звыш 85 % мясцовых відаў дзікіх раслін і ўсе ключавыя ахоўныя віды дзікіх раслін пад ахову па-за іх натуральнымі месцамі вырастання, сведчаць даныя ўпраўлення.

Дзяржсавет КНР нядаўна адобрыў стварэнне ў Пекіне нацыянальнага батанічнага сада, запланаваная плошча якога складзе 594 га. Ён будзе складацца з паўночнай і паўднёвай зон.

У прыватнасці, паўднёвая зона, якая будзе створана на базе Інстытута раслінаводства Акадэміі навук Кітая, зробіць упор на фундаментальных даследаваннях у галіне раслінаводства, захаванні біяразнастайнасці і распрацоўцы ключавых тэхналогій выкарыстання раслінных рэсурсаў.

А паўночная зона, якая ствараецца на базе Пекінскага батанічнага сада, будзе прызначана для выканання такіх задач, як ахова і развядзенне рэдкіх і знікаючых відаў раслін.

Кітай з'яўляецца адной з краін з самай багатай разнастайнасцю раслін, дзе расце больш за 36 тыс. відаў вышэйшых раслін. Цяпер у Кітаі налічваецца 162 батанічныя сады, у якіх 60 % мясцовых відаў раслін краіны знаходзяцца пад аховай па-за іх натуральнымі месцамі пасялення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ