Аб'ём здабычы на найбуйнейшым у Кітаі марскім нафтавым радовішчы пераваліў за 30 млн тон нафты за год

2022-01-10 13:10:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі абнавілі рэкорд нафтаздабычы на шэльфе. Больш за 30 млн тон "чорнага золата" дасталі з найбуйнейшага ў краіне марскога радовішча ў Бахайскім заліве летась. У 2021-м на яго прыпала палова прыросту здабычы сырой нафты ў КНР, паведамляе Кітайская нацыянальная афшорная нафтавая карпарацыя. Выманне вуглевадародаў з марскога дна адыгрывае ўсё большую ролю ў энергабалансе краіны, таму кампаніі актыўна інвестуюць у асваенне шэльфа ў Бахайскім заліве, які застаецца найбуйнейшым у Кітаі нафтаносным раёнам -- штогод каля 40% сырой нафты ў краіне здабываюць з тамтэйшых радовішчаў.

Басейн знаходзіцца прыкладна за 100 кіламетраў ад сталічнай агламерацыі Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, што істотна спрашчае транспарціроўку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ