Кітайскія навукоўцы выявілі ваду ў месяцовым грунце

2022-01-10 13:26:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія навукоўцы апублікавалі вынікі працы па выяўленні вады на паверхні Месяца, якая праводзілася з дапамогай кітайскага пасадачнага модуля "Чан'э-5", што дало новыя доказы сухасці натуральнага спадарожніка Зямлі.

Згодна з вынікамі даследаванняў, якія былі апублікаваны ў навуковым часопісе Science Advances, месяцовы грунт на месцы пасадкі змяшчае менш за 120 праміле вады (г.зн. 120 грамаў вады на тону грунта), а месячная парода - каля 180 праміле вады, што нашмат сушэй, чым на Зямлі.

Месяцовы мінералагічны спектрометр на борце пасадачнага модуля зонда "Чан'э-5" вымераў спектральную адлюстравальную здольнасць грунта і пароды. Па выніках вымярэння, упершыню была знойдзена вада на месцы.

Па словах даследнікаў Акадэміі навук Кітая, менавіта сонечны вецер спрыяў найвялікай вільготнасці месяцовага грунта, паколькі ён прыносіў вадарод, які ўваходзіць у склад вады.

Па іх меркаванні, дадатковыя 60 праміле вады ў пародзе могуць паходзіць з нетраў Месяца.

Такім чынам, мяркуецца, што парода ўтварылася з больш старога і больш вільготнага базальтавага масіва, перш чым яна была выкінута на месца пасадкі месяцахода і быць сабрана пасадачным модулем "Чан'э-5".

Касмічны зонд "Чан'э-5" здзейсніў пасадку на адзін з самых маладых базальтаў, размешчаных на сярэдняй шыраце Месяца. Ён вымераў характарыстыкі вады на паверхні Месяца на месцы і даставіў на Зямлю ўзоры месяцовага грунта вагой 1731 гр.

"Дастаўленыя на Зямлю месяцовыя ўзоры ўяўляюць сабой сумесь гранул, узятых як на паверхні, так і пад ёй", – сказаў навуковы супрацоўнік Інстытута геалогіі і геафізікі пры Акадэміі навук Кітая Лінь Хунлэй. "Аднак зонд можа вымераць знешні слой месячнай паверхні на месцы" - дадаў ён.

Даныя паказалі, што вынікі даследаванняў на месцы адпавядаюць вынікам папярэдніх аналізаў узораў, дастаўленых на Зямлю зондам "Чан'э-5".

Атрыманыя вынікі дадуць больш карысных даных для ажыццяўлення місій "Чан'э-6" і "Чан'э-7". На дадзены момант даследаванні запасаў вады на Месяцы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі, дзякуючы распрацоўцы шэрагу планаў па стварэнні пілатуемых месяцовых станцый у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ