Вытворчасць сталі ў Кітаі скарацілася ў 2021 годзе

2022-01-11 13:09:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём вытворчасці сталі ў Кітаі скараціўся ў 2021 годзе на фоне імкнення краіны рэалізаваць мэты па дасягненні піка вугляродных выкідаў і вугляроднай нейтральнасці.

Паводле ацэнак, у мінулым годзе Кітай вырабіў 1.03 млрд. тон сталі, што на 35 млн тон менш у параўнанні з 2020 годам. Пра гэта паведаміла 10 студзеня Кітайская асацыяцыя металургічнай і сталеліцейнай прамысловасці.

За першыя 11 месяцаў 2021 года аб'ём вытворчасці сталі ў Кітаі склаў 946 млн. тон, скараціўшыся на 2,6% у гадавым вылічэнні.

Сукупны прыбытак сталеліцейнай і металургічнай прамысловасці са студзеня па лістапад 2021 года вырас на 86,46% у гадавым выражэнні і склаў 351,7 млрд. юаняў (каля 55,25 млрд. долараў ЗША). Павелічэнне затрат на вытворчасць і павышаны попыт прывялі да росту коштаў на прадукцыю.

Як адзначылі ў асацыяцыі, галіновыя прадпрыемствы ў мінулым годзе паскорылі пераход да зялёнага і нізкавугляроднага развіцця, што прывяло да значнага скарачэння энергаспажывання і выкідаў дыяксіду серы на тону вырабленай сталі.

Паколькі сёлета чакаецца скарачэнне інвестыцый у сектар нерухомасці і рост інвестыцый у інфраструктуру, сукупны попыт на сталь, паводле ацэнкі асацыяцыі, хутчэй за ўсё, застанецца на ўзроўні мінулага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ