У Кітаі ўзнагароджаны выдатныя паліцэйскія нізавых адзінак

2022-01-11 13:11:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак у Кітаі адзначаецца Дзень кітайскай паліцыі. З гэтай нагоды ў Кітаі адабраны 37 паліцэйскіх нізавых адзінак, 20 з якіх былі ўдастоены звання "самых выдатных паліцэйскіх нізавых адзінак" і яшчэ 17 кандыдатур былі намінаваны на атрыманне ўзнагарод.

Спіс супрацоўнікаў паліцыі нізавых адзінак разам з іх біяграфіямі быў апублікаваны Аддзелам прапаганды ЦК КПК і Міністэрствам грамадскай бяспекі КНР.

Узнагароджаныя з'яўляюцца супрацоўнікамі паліцэйскіх участкаў, крымінальнай паліцыі, кіберпаліцыі, памежнай паліцыі, а таксама дарожнай і чыгуначнай паліцыі. Некаторыя з іх удзельнічалі ў міратворчых місіях ААН.

Яны ахоўваюць палітычную бяспеку, падтрымліваюць сацыяльную стабільнасць і мірнае жыццё народа сваёй упартай працай, а часам нават ахвяруюць сваёй крывёй і жыццём. Яны з'яўляюцца найлепшымі прадстаўнікамі кітайскай народнай паліцыі, гаворыцца ў паведамленні ведамстваў.

Дзень кітайскай народнай паліцыі, які прыпадае на 10 студзеня, адпавядае нумару экстранага выкліку 110 у Кітаі. Заснаванне гэтага дня было ўхвалена ў 2020 годзе ў знак прызнання выбітнай працы вартавых грамадскай бяспекі краіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ