У Кітаі высакахуткасныя цягнікі дасягнулі цяжкадаступных аддаленых раёнаў

2022-01-13 13:08:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новы высакахуткасны цягнік пачаў курсіраваць паміж Січанам у правінцыі Сычуань і Куньмінам у правінцыі Юньнань. Ён таксама стаў першым хуткасным цягніком серыі "Фусін", які адправіўся з глыбіннага раёна гор Даляншань.

Ляншань-ійская аўтаномная акруга вядома сваім складаным горным ландшафтам і цяжкадаступнымі вёскамі на стромых скалах. На будаўніцтва высакахуткаснай чыгункі праз горы і цясніны спатрэбілася больш за пяць гадоў. Ляншань адным з апошніх раёнаў Кітая пазбавіўся ад беднасці, і новы транспартны шлях адкрывае жыхарам акругі новыя магчымасці для вучобы, бізнесу і бяспекі.

Прадстаўнік камісіі па рэформах Ляншань-ійскай аўтаномнай акругі Чэнь Сін адзначыў, што з-за асаблівасцяў геалагічнай будовы рэгіёна людзі могуць зноў сутыкнуцца з пагрозай галечы, калі яны захварэюць або здарыцца стыхійнае бедства. І адкрыццё высакахуткаснай чыгункі будзе садзейнічаць росту тэхналогій, інвестыцый і эканомікі раёна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ