Кітайскі рынак авіяперавозак працягвае аднаўленне

2022-01-14 13:31:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі рынак авіяперавозак сёлета працягне аднаўленне. З такім прагнозам выступіла Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая.

У бягучым годзе кітайскі Новы год выпадае на 1 лютага. Краіна адзначыць свята сямідзённымі выхаднымі. Для Кітая гэта -- перыяд паездак і сустрэч са сваякамі, а значыць, авіягаліна рыхтуецца да значнага росту трафіку. Ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі Кітая ўжо анансавалі павелічэнне колькасці рэйсаў.

Намеснік дырэктара дэпартамента транспарту Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая Сюй Цін: "Мы заклікаем авіякампаніі карэктаваць свае транспартныя магчымасці для задавальнення патрэбаў у авіяперавозках. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая і яго мясцовыя філіялы ўжо санкцыянавалі дадаткова 200 тыс. рэйсаў апроч раней ухваленых 580 тыс. рэйсаў у рамках свята Вясны".

Авіярынак Кітая працягвае аднаўленне, інвестыцыі ў базавую інфраструктуру за апошнія два гады перавысілі трыльён юаняў. Намеснік дырэктара дэпартамента развіцця Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая Чжан Цін упэўнены, што Упраўленне грамадзянскай авіяцыі паклапоціцца аб тым, каб палітыка падтрымкі ўдзельнікаў рынку захоўвалася, была стабільнай і ўстойлівай.

Летась на авіярынку раслі як пасажырскія, так і грузавыя перавозкі. У Кітаі пачалі працу два буйныя авіявузлы, у 200 аэрапортах пасажыры атрымалі магчымасць рэгістравацца без «папяровых» дакументаў. У 2022-м, паводле прагнозаў, пасажырапаток у Кітаі дасягне 570 мільёнаў чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ