У Кітаі прыняты пяцігадовы план развіцця робататэхнікі

2022-01-17 14:02:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ператварыць Кітай у цэнтр глабальных інавацый у сферы робататэхнікі -- такую мэту паставілі ўлады краіны. Рэалізаваць яе плануюць ужо да 2025 года. У Кітаі чакаюць, што да 2025 года сярэднегадавыя тэмпы росту прыбытку ў гэтай галіне будуць перавышаць 20%. Для гэтага краіна паскарае інтэграцыю такіх тэхналогій, як 5G, штучны інтэлект, хмарныя вылічэнні і робататэхніка. Сотні кампаній бачаць у гэтым сур'ёзныя перспектывы для развіцця бізнэсу.

На кожныя 10 тысяч работнікаў у Кітаі сёння прыпадае 246 робатаў, што ўдвая перавышае сярэдні сусветны паказчык. Паводле прагнозаў, да 2025 года больш за 70% буйных заводаў у краіне дасягнулі высокай ступені аўтаматызацыі. У Кітаі прагназуюць, што з кожным годам на высокатэхналагічныя рашэнні будзе пераходзіць усё больш сектараў эканомікі. Асобна вылучаюць аўтамабілебудаванне, аэракасмічную галіну, лагістыку і сельскую гаспадарку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ