Кітайскія транспартныя кампаніі забяспечаць камфортны праезд на свята Вясны

2022-01-25 13:10:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

17 студзеня Кітай увайшоў у гарачую пару масавых падарожжаў, звязаных з надыходзячым святам Вясны -- Новым годам па месячным календары. Ужо традыцыйна пікавы сезон працягнецца 40 дзён. Чакаецца, што агульная колькасць паездак за гэты перыяд пераваліць за мільярд. Транспартныя кампаніі імкнуцца забяспечыць максімальна бяспечнае перамяшчэнне людзей.

Да пандэміі здзяйснялася больш за тры мільярды паездак на Кітаю падчас масавых падарожжаў. Каранавірус скараціў колькасць жадаючых адправіцца ў шлях, але дадаў працы супрацоўнікам на транспарце, каб усе перамяшчэнні людзей адбываліся ў бяспечным рэжыме.

Меры па прафілактыцы эпідэміі сталі для кітайцаў ужо звычайнай справай. Згодна з санітарнымі нормамі, усім неабходна насіць маскі ў грамадскім транспарце. Поручні і паверхні падвяргаюцца рэгулярнай дэзінфекцыі. Бесперапынна вядзецца маніторынг тэмпературы цела і выконваюцца патрабаванні сацыяльнага дыстанцыявання. Апроч таго, супрацоўнікі вакзалаў падрыхтавалі план дзеянняў на выпадак нечаканых сітуацый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ