У Шанхаі адкрыўся адзін з найбуйнейшых у Азіі цэнтраў апрацоўкі даных ШІ

2022-01-25 13:17:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У шанхайскай зоне свабоднага гандлю Ліньган адкрыўся новы цэнтр апрацоўкі даных для развіцця тэхналогіі штучнага інтэлекту. Ён запушчаны кітайскім кангламератам SenseTime, які спецыялізуецца на тэхналогіі штучнага інтэлекту. Сузаснавальнік і віцэ-прэзідэнт кампаніі SenseTime Ян Фань упэўнены, што такія галіны, як біямедыцына і фізіка, маюць патрэбу ў штучным інтэлекце, каб выйсці на новы ўзровень: “Мы ўжо супрацоўнічалі з Нацыянальным цэнтрам даследаванняў бялкоў, каб дапамагчы ім у іх даследаваннях і распрацоўках. У штучным інтэлекце мае патрэбу і аўтамабільная прамысловасць”.

Чакаецца, што цэнтр апрацоўкі даных дазволіць таксама ўдвая скараціць расход электраэнергіі, што адпавядае "зялёнай" палітыцы развіцця Кітая.

Паводле слоў мэра Шанхая Гун Чжэна, адна з галоўных задач горада на бягучы год – укараненне інавацыйных рашэнняў у галіне штучнага інтэлекту ў рэальным сектары эканомікі. Акадэмія навук Кітая прагназуе, што аб'ём нацыянальнага рынку рашэнняў у сферы штучнага інтэлекту да 2026 года перавысіць 63 млрд долараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ