Новае пакаленне кітайскіх фермераў вучыцца на анлайн-курсах і паспяхова гандлюе праз сетку

2022-01-28 13:26:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі квітнее рынак прафесійнай адукацыі для фермераў. Па некаторых ацэнках, ён ужо дасягнуў 15,5 млрд долараў. Значная яго частка прыпадае на анлайн-курсы. Улады таксама падтрымліваюць навучанне фермераў метадам электроннай камерцыі, што адпавядае нацыянальным планам па мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і адраджэнні вёскі.

Новыя ідэі, сучасныя метады гандлю і планы развіцця -- усё гэта плён навучання ў Шанхайскай школе сельскагаспадарчага вяшчання. Дырэктар школы Фэй Цян падкрэсліў: "Фермерам не хапае сучасных ідэй і навыкаў карпаратыўнага кіравання. Таму мы запрашаем выкладчыкаў з ВНУ для чытання тэарэтычных курсаў. Мы таксама выбралі некалькі кампаній, дзе можна прайсці практыку. Каб крочыць поруч з часам, фермеры вучацца аперацыйнаму кіраванню і падбору персаналу на прыкладзе паспяховых фірмаў".

Для фермераў новага пакалення пішуць дадаткі і ствараюць анлайн-курсы. Пры падтрымцы кітайскага Мінсельгаса запушчаны дадатак, дзе фермеры могуць атрымліваць дадатковую адукацыю, даведвацца навіны і заключаць электронныя здзелкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ