Мільёны пасажыраў вяртаюцца да працоўных будняў пасля свята Вясны

2022-02-07 14:10:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Транспарт зноў перажывае пікавыя нагрузкі -- мільёны жыхароў Кітая вяртаюцца з паездак. Мясцовыя ўлады прымаюць усе неабходныя меры для бяспекі пасажырскіх перавозак.


У Нінбо правінцыі Чжэцзян узмацненне трафіку прывяло да затораў на хуткасных аўтамагістралях. У правінцыі Ганьсу на захадзе Кітая вадзіцелям перашкодзіў снегапад. На трасах узмоцнены кантроль, а дарожныя службы кругласутачна расчышчаюць асфальт ад снежных заносаў. На Хайнане ў паўднёвым Кітаі чатыры буйныя порты павялічылі колькасць рэйсаў для турыстаў, якія жадаюць пакінуць востраў перад пачаткам працоўных дзён. Для абслугоўвання ўзрослай плыні пасажыраў на змену выкліканы дадатковыя супрацоўнікі. Таксама вырас попыт на ПЦР-тэсты.

У Шэньчжэне правінцыі Гуандун адкрытыя дадатковыя пункты тэставання. Здаць аналіз можна бясплатна, медыкі працуюць на кожнай вуліцы. Да таго ж у распараджэнні ўладаў ёсць рэзервовыя пункты тэставання, якія могуць пачаць працу ў любы час.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ