Да канца года Пекін запусціць больш за 40 ракет

2022-02-11 13:04:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская аэракасмічная навукова-тэхнічная карпарацыя апублікавала свае планы на год. У найбліжэйшыя тыдні адбудзецца першы запуск ракеты "Чанчжэн-8". Яна выведзе на арбіту адразу 22 спадарожнікі -- рэкорд для кітайскай касманаўтыкі. Іншы рэкорд у красавіку ўсталюе экіпаж "Шэньчжоу-13", які з кастрычніка нясе вахту на арбітальнай станцыі "Цяньгун", што будуецца.

Намеснік тэхнічнага дырэктара праграмы пілатуемых караблёў Кітайскай акадэміі касмічных тэхналогій Шаа Лімінь адзначыў: "Экіпаж "Шэньчжоу-13" усталюе рэкорд працяглага знаходжання ў космасе. Сёлета караблі "Шэньчжоу-14" і "Шэньчжоу-15" прыстыкуюцца да станцыі адначасова. Абодва экіпажы на працягу кароткага часу будуць знаходзіцца на станцыі".

Летась Кітай здзейсніў 55 запускаў, што вывела яго на першае месца ў свеце. У 2022-м у космас адправяць больш за 40 ракет, уключаючы шэсць місій па будаўніцтве першай нацыянальнай касмічнай станцыі. Да базавага модуля "Цяньхэ", які знаходзіцца на арбіце з красавіка, адправяць лабараторныя модулі "Вэньцянь" і "Мэньцянь". Да станцыі таксама прыстыкуюцца два аўтаматычныя грузавікі і два пілатуемыя караблі з кітайскімі касманаўтамі. Пасля завяршэння будаўніцтва агульная вага "Цяньгуна" дасягне 90 тон. Станцыя зможа прымаць па шэсць касманаўтаў пры змене экіпажаў. Разліковы тэрмін эксплуатацыі -- 10 гадоў.

Намеснік галоўнага канструктара праграмы арбітальнай станцыі Кітайскай акадэміі касмічных тэхналогій Бай Ліньхоу: "Мы ўбачым стыкоўку двух лабараторных модуляў з галоўным заселеным модулем, будаўніцтва Т-падобнай касмічнай станцыі, як было запланавана. Пасля завяршэння будаўніцтва мы запусцім тэсты, каб пераканацца, што станцыя ўваходзіць у фазу якаснай працы".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ