На поўдні Кітая расце попыт на крытыя каткі і гарналыжныя курорты

2022-02-14 13:30:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У паўднёвых рэгіёнах Кітая, дзе не бывае снегу і лёду, расце колькасць аматараў лыж і канькоў. Попыт на крытыя каткі і гарналыжныя трасы аказаўся такім высокім, што спартыўныя аб'екты падаўжаюць гадзіны працы і наймаюць дадатковы персанал.

У Шэньчжэне амаль ніколі не бывае снегу. Але нават тут за час падрыхтоўкі Кітая да Алімпійскіх гульняў з'явілася нямала аматараў зімовых відаў спорту. Па ўсім горадзе будуюцца крытыя каткі і штучныя лыжныя трасы. І яны поўныя людзей, натхнёных прыкладам алімпійцаў.

Зараз у правінцыі Гуандун каля 20 крытых лядовых і снежных пляцовак, але гэтага мала, каб прыняць усіх ахвочых. Таму інвестары гатовыя ўкладацца ў будаўніцтва новых.

Да пачатку 2021 года ў Кітаі працавала 654 лядовыя каткі і больш за 800 крытых і адкрытых гарналыжных курортаў. Жыхары 31 правінцыі рэгулярна катаюцца на лыжах і каньках. Усяго ж з 2015 года ў зімовых спартовых мерапрыемствах прынялі ўдзел 346 млн кітайцаў. Дзякуючы дакладнаму планаванню, мэта ўрада прыцягнуць 300 мільёнаў чалавек да заняткаў зімовымі відамі спорту аказалася выкананай датэрмінова.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ