Інтэлектуальныя тэхналогіі садзейнічаюць мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Кітая

2022-02-23 13:12:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Мадэрнізацыя сельскіх тэрыторый застаецца адным з прыярытэтаў Кітая. Лічбавізацыя, 5G, інтэрнэт рэчаў і штучны інтэлект павінны павысіць эфектыўнасць фермерскіх гаспадарак і механізаваць ручную працу.

Гендырэктар кампаніі Jingjie Agriculture Ван Куй: “Мы прымяняем інтэлектуальныя тэхналогіі ўжо каля двух гадоў. Угнаеннем, узворваннем зямель і пасевам могуць займацца машыны. Зараз узровень механізацыі нашых гаспадарак дасягнуў 75%, але мы разлічваем выйсці на 80%. Ручная праца незаменная толькі падчас збору ўраджаю. Астатні працэс можна механізаваць”.

14-ты пяцігадовы план Кітая ўключае ў сябе пашырэнне пакрыцця 5G у сельскіх раёнах, што дазволіць фермерам больш актыўна выкарыстоўваць інтэрнэт рэчаў, а таму з'явіцца больш магчымасцяў выдалена кантраляваць працэсы на палях.

Прафесар Кітайскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта Ван Ян: "Зараз узровень лічбавізацыі сельскіх гаспадарак складае ўсяго 17%. У цяпліцах гэты паказчык вышэйшы -- каля 41%, самы нізкі ў рыбных гаспадарках -- 16%".

У бліжэйшыя гады гэтыя лічбы павінны вырасці. Урад Кітая паставіў задачу дасягнуць значнага прагрэсу ў мадэрнізацыі сельскіх гаспадарак і сельскіх раёнаў краіны да 2035 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ