Пандэмія паскорыла развіццё рынку бескантактавай дастаўкі дронамі

2022-03-24 13:02:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прызямліцца, выгрузіць і хутка вярнуцца за наступнай замовай — так праходзіць дастаўка тавараў дронамі, эксперыментаваць з якой пачынаюць кампаніі па ўсім свеце.

Ад сельскай гаспадаркі і ваеннай сферы — да кінематографа і кур'ерскіх паслуг. Сцэнарыяў прымянення дронаў становіцца ўсё больш. Не застаецца ўбаку і сфера аховы здароўя. Квадракоптар можа даставіць патрэбныя лекі або медабсталяванне хутчэй, чым лекар ці машына хуткай дапамогі. Адзін з першапраходцаў гэтага рынку — кітайская кампанія EHang. Яе апараты ўжо зараз выкарыстоўваюць у сектары медыцынскай і фармацэўтычнай лагістыкі.

Мэнэджар кампаніі EHang Эдвард Сюй сказаў: "Калі вы хочаце знізіць рызыку заражэння COVID, то беспілотныя лятальныя апараты – найлепшы выбар. Гэта бяспечная альтэрнатыва, бо пры іх выкарыстанні няма патрэбы ў транспартных сродках у каранцінных зонах".

Па прагнозах, да 2030-га года рынак дронаў-дастаўшчыкоў можа перавысіць 40 мільярдаў долараў. Хуткасць, энергаэфектыўнасць і экалагічнасць грузавых квадракоптараў робяць гэту сферу вельмі прывабнай для венчурнага капіталу.

Пачынаюць прыглядацца да дастаўкі з дапамогай дронаў і кампаніі са сферы транспарту і таварнай лагістыкі. На іх ужо зараз прыпадае прыкладна палова глабальных інвестыцый у развіццё гэтай сферы. Шмат у чым гэтая цікавасць выклікана экалагічнасцю выкарыстання квадракоптараў, бо для палёту іх не трэба запраўляць вадкім палівам.

Дапаможа станаўленню галіны імкненне Кітая да вугляроднай нейтральнасці. Эксперты чакаюць, што тэхналогіі дастаўкі беспілотнымі апаратамі яшчэ больш пашыраць магчымасці медыцынскай лагістыкі ў найбліжэйшыя гады.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ