У Шэньчжэне на фоне выбліску COVID-19 рэалізуюць меры для падтрымкі бізнэсу

2022-03-25 13:21:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шэньчжэне на поўдні Кітая — 20 новых выпадкаў захворвання каранавірусам. У шэрагу раёнаў працягвае дзейнічаць каранцін. Каб падтрымаць бізнес, муніцыпальныя ўлады ўводзяць ільготы для пацярпелых кампаній.

Успышка COVID-19 пагражае запаволіць эканоміку Шэньчжэня. Шэраг тэрмінова прынятых мер павінен дапамагчы прадпрыемствам найбольш пацярпелага раёна Фуцянь. У першую чаргу, гаворка ідзе аб зніжэнні арэнднай платы і фінансавых субсідыях.

Дырэктар Цэнтра кіравання маёмасцю ўрада раёна Фуцянь Е Юлі: "Мы дадзім ільготы на арэнду памяшканняў у дзяржуласнасці. 327 кампаній і фізічных асоб змогуць сэканоміць 12 мільёнаў долараў".

Заснавальніца і гендырэктар кампаніі Shenzhen Value online Information Technology Су Мэй: “Некаторых супрацоўнікаў перавялі на дыстанцыйную працу. Але ў нас шмат прадаўцоў па ўсёй краіне. Іх бізнес вельмі пацярпеў. Вызваленне ад арэнднай платы на суму 94 тысячы долараў для кампаніі накшталт нашай мае жыццёва важнае значэнне".

Кампаніі карыстаюцца дзвюма праграмамі падтрымкі: муніцыпальнага ўрада і мясцовых улад. Падтрымка, як чакаецца, дазволіць ім максімальна хутка пераадолець негатыўныя эканамічныя наступствы пандэміі і вярнуцца да прывычнага ўзроўню вытворчасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ