Горад Іу аднаўляе знешні гандаль

2022-03-29 10:40:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гандлёвыя цэнтры на поўдні Кітая павялічваюць аб'ёмы імпарту і экспарту. Так, у горадзе Іу пачынаецца самы доўгі грузавы чыгуначны маршрут у свеце. Ён звязвае Кітай з Іспаніяй, перасякаючы ўвесь Еўразійскі кантынент. У пачатку бягучага года аб'ём грузаперавозак па гэтым напрамку павялічыўся адразу на 5%.

13 тысяч кіламетраў і 5 буйных размеркавальных цэнтраў па дарозе. Іу-Мадрыд лічыцца самым доўгім грузавым чыгуначным маршрутам у свеце. Ён праходзіць праз Казахстан, Расію, Беларусь, Польшчу, Германію і Францыю.

Каб павысіць эфектыўнасць грузаперавозак, у Кітаі імкнуцца максімальна скараціць час абслугоўвання саставаў. Намеснік кіраўніка Yiwu Land Railway Port Ло Хуаі сказаў: "Мы скарацілі тэрмін мытнага афармлення з 24 гадзін да 5 хвілін. Спадзяёмся неўзабаве выйсці на максімальную эфектыўнасць".

Па выніках першых двух месяцаў бягучага года знешні гандаль Іу з краінамі "Пояса і шляху" рэзка ўзрасла. Яго аб'ём амаль дасягнуў пяці мільярдаў долараў, што на 40% больш, чым летась.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ