Да чэрвеня кітайскія ВНУ выпусцяць 11 млн спецыялістаў

2022-03-30 12:46:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сёлета ў Кітаі будзе рэкордная колькасць выпускнікоў -- 11 мільёнаў. Урад прапануе шэраг мер для дапамогі маладым спецыялістам у пошуку працы. Урад заахвочвае студэнтаў да адкрыцця свайго бізнесу, прапануючы падатковыя льготы і праграмы развіцця. Адсутнасць вопыту -- гэта не толькі рызыкі, але і магчымасці.

"Па меры трансфармацыі эканомікі Кітая ў сектары паслуг з'явіўся вялізны рыначны патэнцыял. І маладое пакаленне больш успрымальнае да перамен, чым пажылыя людзі. Вось чаму інвестары праяўляюць вялікую цікавасць да стартапаў маіх выпускнікоў", -- адзначыў намеснік дырэктара Цэнтра інавацый і прадпрымальніцтва факультэта менеджменту Пекінскага ўніверсітэта Хуан Таа.

Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформ апублікаваў план па прадастаўленні выпускнікам 2 мільёнаў месцаў. Кампаніі, якія наймаюць маладых спецыялістаў, змогуць аформіць вяртанне падаткаў на агульную суму больш за 150 млрд долараў.

Традыцыйна вялікім попытам у кітайскай моладзі карыстаецца праца ў дзяржсектары. Летась колькасць ахвочых здаць экзамен на дзяржаўную службу перавысіла два мільёны чалавек. Цяпер на кожную пазіцыю прэтэндуюць у сярэднім 68 суіскальнікаў. Сёлета ўрад плануе выдзеліць у дзяржсектары мільён стажыровак. Яны даступныя для выпускнікоў ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў і тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю на працягу апошніх двух гадоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ