"Хуавэй" дала справаздачу аб 75,9-працэнтным росце чыстага прыбытку

2022-03-30 12:56:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі тэлекам-гігант "Хуавэй" прадставіў фінансавыя вынікі мінулага года на прэс-канферэнцыі ў Шэньчжэне.

Старшыня савета дырэктараў "Хуавэй" Го Пін адзначыў: "Пасля серыі санкцый мы сутыкаемся з сур'ёзнымі выклікамі. Яны значна паўплывалі на наш бізнес, бо чыпы, якія нам патрэбны, павінны быць вельмі кампактнымі, з добрай вылічальнай магутнасцю. Але мы нарошчваем даход па іншых напрамках. Мы працягнем шукаць новыя магчымасці ў гэтых новых сектарах".

Фінансавыя вынікі мінулага года журналістам прадставіла фінансавы дырэктар кампаніі Мэн Ваньчжоу. З-за санкцыйнага ціску ЗША "Хуавэй" зафіксавала 30-працэнтнае зніжэнне выручкі, яе продажы ў сектары спажывецкай электронікі ўпалі напалову, але ў той жа час чысты прыбытак падскочыў адразу на 75%: "Хуавэй" можа выйсці з самага змрочнага перыяду дзякуючы цяжкай працы кожнага супрацоўніка. Тры гады пастаяннага ціску аб'ядналі нас. У будучыні мы працягнем інвеставаць у таленты і даследаванні, каб забяспечыць інавацыі і пастаўку высакаякасных прадуктаў і сэрвісаў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ