Вытворцы электракараў павышаюць цэны

2022-03-31 11:33:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі рэзка выраслі расцэнкі на электракары. Аўтавытворцы тлумачаць гэта інфляцыяй і падаражэлай сыравінай. Адпускныя цэны за апошнія чатыры тыдні паднялі больш за 10 аўтавытворцаў, якія выпускаюць мадэлі на новых крыніцах энергіі. У іх ліку і Tesla, якая за некалькі дзён тройчы карэктавала цэннікі. Гендырэктар кампаніі Ілан Маск растлумачыў гэта істотным ростам выдаткаў, звязаных з лагістыкай і закупам камплектуючых. Аналагічныя меры прынялі гульцы кітайскага рынку, пасля чаго сітуацыя прыцягнула ўвагу чыноўнікаў. Урад імкнецца захаваць канкурэнтаздольнасць і тэмпы развіцця мясцовага аўтапрама, для чаго плануе распрацаваць і рэалізаваць комплексныя меры.

Намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Сінь Габінь: "Мы будзем паскараць распрацоўку ўнутраных рэсурсаў і змагацца з нядобрасумленнай канкурэнцыяй і спекуляцыямі. Плануем цесна працаваць з прадпрыемствамі па здабычы і перапрацоўцы сыравіны для вытворчых ланцужкоў, каб вярнуць кошты на ключавую сыравіну да рацыянальнага ўзроўню".

Раней у Кітаі заявілі, што ўнутраны рынак электракараў досыць моцны, каб урад спыніў падтрымліваць яго субсідыямі. Сёлета іх планавалі скараціць на траціну, а з 2023-га – адмовіцца цалкам. Эксперты адзначаюць, што рост сусветнай інфляцыі і коштаў на сыравіну можа прымусіць улады пачакаць з гэтым планам, тым больш што кошты на алюміній і нікель зараз знаходзяцца на дзесяцігадовых максімумах.

Кітай за апошнія гады стаў найбуйным у свеце рынкам аўто на новых крыніцах энергіі. Попыт на іх такі высокі, што некаторым пакупнікам даводзіцца чакаць пастаўкі некалькі тыдняў. У першыя два месяцы бягучага года ў краіне прадалі 765 тыс. электракараў – на 50% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ