Індэкс PMI у вытворчым сектары Кітая ў сакавіку скараціўся да 49,5%

2022-04-01 13:20:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Індэкс дзелавой актыўнасці PMI у вытворчым сектары Кітая ў сакавіку апусціўся на 0,7 працэнтнага пункта да адзнакі 49,5%, паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР. Індэкс апынуўся ў адмоўнай зоне ўпершыню за апошнія паўгода. На паказчык паўплывалі ўспышкі каранавіруса, якія адбіліся на працы прадпрыемстваў і рынкавым попыце.

У невытворчым сектары індэкс дзелавой актыўнасці ў сакавіку таксама знізіўся адносна папярэдняга месяца — на 3,2%.

Індэкс PMI характарызуе эканамічную актыўнасць у сектарах эканомікі. Значэнне індэкса вышэй за 50 пунктаў сведчыць аб станоўчай дынаміцы, ніжэй — аб запаволенні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ