Экіпаж касмічнага карабля "Шэньчжоу-13" рыхтуецца да вяртання на Зямлю

2022-04-02 13:15:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паўгадавая місія кітайскіх касманаўтаў завяршаецца. Члены экіпажа карабля "Шэньчжоу-13" пачалі рыхтавацца да вяртання на Зямлю. Зараз праца ў асноўным модулі "Цяньхэ" касмічнай станцыі ідзе ў штатным рэжыме.

Вяртанне запланавана на сярэдзіну красавіка. Усе трое касманаўтаў адчуваюць сябе добра. Гэты экіпаж устанавіў рэкорд па працягласці знаходжання кітайскіх касманаўтаў у космасе за адзін палёт. Падчас місіі касманаўты Чжай Чжыган, Ван Япін і Е Гуанфу паставілі мноства навуковых эксперыментаў, здзейснілі два выхады ў адкрыты космас, у рамках якіх уладкавалі абсталяванне на станцыі, а таксама двойчы правялі ў прамым эфіры ўрокі для школьнікаў.

Намеснік дырэктара ўпраўлення аэракасмічнай медыцынскай інжынерыі Цэнтра даследавання і падрыхтоўкі касманаўтаў КНР Чжай Чжыхун: "Да вяртання "Шэньчжоу-13" члены экіпажа павінны выканаць некалькі асноўных задач. Гэта поўная інвентарызацыя, завяршэнне тэхнічнага абслугоўвання кабіны, ачыстка паверхняў інвентара, які вяртаецца на зямлю, а таксама праверка настроек і працы рэжыму беспілотнага палёту карабля. Апроч таго, члены экіпажа павінны актыўна займацца фізічнымі практыкаваннямі, каб падрыхтаваць свой арганізм да вяртання да нармальнага жыцця пасля бязважкасці".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ