Развіццё лічбавай эканомікі ў Кітаі мяняе рынак працы

2022-04-07 12:15:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Развіццё лічбавай эканомікі ў Кітаі мяняе звыклы ландшафт рынку працы. За апошнія тры гады ў рэестры Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнай абароны з'явілася 56 новых прафесій, траціна з іх звязана з інтэрнэтам. Пры гэтым дзве трэці працаўнікоў лічбавых сектараў -- самастойна або часткова занятыя. Абарона іх правоў і інтарэсаў становіцца адным з дзяржаўных прыярытэтаў.

Намеснік дырэктара аддзела адукацыі і занятасці Пекінскай федэрацыі інвалідаў Шэнь Цзінжань: "На канец 2021-га 22 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі знайшлі працу ў галінах лічбавай эканомікі або запусцілі там уласны бізнес, што склала пятую частку агульнай занятасці і стала новай кропкай яе росту".

У ліпені 2020-га кітайскі ўрад выпусціў дырэктыву, якая прызнае важнасць абароны працы самазанятых у лічбавай эканоміцы. Годам пазней Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнай абароны сумесна з іншымі ведамствамі апублікавала пастанову, якая абавязвае анлайн-платформы забяспечваць іх правы і інтарэсы. Дакумент фактычна прыраўнаваў працу самазанятых у лічбавай эканоміцы да грамадскіх паслуг.

Дырэктар Даследчага цэнтра новых мадэляў занятасці Сталічнага ўніверсітэта эканомікі і бізнесу Чжан Чэньган: "На фоне лічбавага трэнду ўлады заўсёды надавалі вялікае значэнне абароне правоў і інтарэсаў самазанятых і новых форм занятасці".

Свежы даклад аб развіцці інфармацыйнага спажывання Кітайскай акадэміі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паказвае, што з 2005-га па 2020-ы год лічбавая эканоміка ў Кітаі вырасла з 300 мільярдаў да шасці трыльёнаў долараў. Зараз яна забяспечвае амаль 40% нацыянальнага ВУП. Праз тры гады колькасць працоўных месцаў у звязаных з ёй сектарах дасягне 380 мільёнаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ