Кітай гатовы падзяліцца вопытам інвестыцый у інфраструктуру з удзельнікамі БРІКС

2022-04-11 13:24:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай працягне развіваць фінансавае супрацоўніцтва з краінамі БРІКС. Аб гэтым кіраўнік Міністэрства фінансаў КНР Лю Кунь паведаміў міністрам фінансаў і кіраўнікам цэнтральных банкаў Бразіліі, Расіі, Індыі і ПАР.

Сустрэча адбылася ў пятніцу ў рэжыме відэаканферэнцыі. Міністр фінансаў КНР Лю Кунь сказаў: "Члены БРІКС апошнія гады захавалі добрую дынаміку супрацоўніцтва ў фінансавай сферы, умацавалі каардынацыю макраэканамічнай палітыкі, сумесна адрэагавалі на выклікі пандэміі, палепшылі глабальнае эканамічнае кіраванне і эфектыўна прасоўвалі аднаўленне сусветнай эканомікі і якаснае развіццё".

Кітай гатовы падзяліцца з краінамі БРІКС інфармацыяй і вопытам інвестыцый у праекты развіцця інфраструктуры. Гэта будзе садзейнічаць збліжэнню фінансавых і падатковых сфер краін-удзельніц. Кітай старшынствуе ў БРІКС і рыхтуецца правесці 14-ы саміт кіраўнікоў краін аб'яднання ў канцы года. Галоўнай тэмай стане фарміраванне новай эры глабальнага партнёрства.

Лю Кунь дадаў: "Кітай працягне садзейнічаць фінансаваму супрацоўніцтву краін БРІКС, а таксама аднаўленню і ўстойліваму росту сусветнай эканомікі і эканомік асобных краін. Кітай заклікае краіны БРІКС садзейнічаць аднаўленню сусветнай эканомікі для больш моцнага і здаровага глабальнага развіцця".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ