Індэкс спажывецкіх коштаў Кітая ў сакавіку вырас на 1, 5%

2022-04-12 14:21:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Індэкс спажывецкіх коштаў Кітая (асноўны паказчык інфляцыі) у сакавіку вырас на 1,5% у параўнанні з годам раней. Такія звесткі прадставілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР. Там адзначылі, што ў параўнанні з лютым спажывецкія кошты ў сярэднім не змяніліся. Пры гэтым цэны на прадукты харчавання знізіліся на 1,2%, цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,4%.

Індэкс цэн вытворцаў, які адлюстроўвае адпускны кошт тавараў, у сакавіку вырас на 8,3%, але апынуўся ніжэйшым за лютаўскі паказчык у 8,8%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ