Банкі падалі адтэрміноўку па крэдытных плацяжах жыхарам Шанхая

2022-04-13 13:06:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі буйныя дзяржаўныя банкі адклалі выплаты па іпатэчных крэдытах і працягнулі тэрміны плацяжоў сваім кліентам. Гэтая мера дапаможа пазычальнікам спланаваць бюджэт ва ўмовах падзення даходаў з-за працяглага лакдаўна.

Умовы адтэрміноўкі вар'іруюцца. У невялікіх -- ніжэй патрабаванні пры афармленні заяўкі, буйныя банкі могуць даваць адтэрміноўку на тэрмін ад аднаго да трох месяцаў.

Супрацоўнік шанхайскага філіяла Банка камунікацый Сун Лін: "Калі даход кліента падчас пандэміі стаў меншым, то яму неабходна пацвердзіць гэта выпіскамі з банка за бягучы месяц. З сакавіка мы адклалі плацяжы па іпатэцы прыкладна для 20 кліентаў".

Улады заявілі, што адтэрміноўка плацяжоў па іпатэцы не паўплывае на асобныя крэдытныя гісторыі пазычальнікаў. Аб зменах графіка выплат фінансавыя ўстановы загадзя паведамяць Народнаму банку Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ