У Кітаі апублікавана Белая кніга аб моладзі ў новую эпоху

2022-04-22 13:55:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала Белую кнігу "Моладзь Кітая ў новую эпоху". Гэта першы ў краіне дакумент такога ўзроўню, прысвечаны маладому пакаленню, дасягненням у яго развіцці і магчымасцям для раскрыцця творчага і кар'ернага патэнцыялу.

Аўтары падкрэсліваюць, што цяперашняя моладзь нашмат больш інфармаваная за сваіх папярэднікаў, таму што новыя тэхналогіі дазваляюць атрымліваць значна большы аб'ём інфармацыі, чым некалькі дзесяцігоддзяў таму.

У кіраўніцтве Камуністычнага саюза моладзі Кітая адзначаюць, што новая эпоха дае магчымасць маладым праявіць свае таленты і ўнесці уклад у працэс дзяржаўнага будаўніцтва. Сакратар ЦК Камуністычнага саюза моладзі Кітая Фу Чжэньбан: “Кітайская моладзь выйграла ад хуткай урбанізацыі краіны, а таксама ўнесла свой уклад у гэты працэс. Маладыя людзі застаюцца асноўнай рухаючай сілай гарадскога развіцця, яны прыўносяць інавацыі і творчыя рашэнні ў развіццё гарадоў. Яны таксама дапамагаюць развіццю нацыянальнай эканомікі".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ