Рэстараны і кругласутачныя крамы Шанхая аднаўляюць працу

2022-04-22 13:58:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі аднаўляюць працу раздробныя крамы і рэстараны хуткага харчавання. Наведаць іх пакуль нельга, але супрацоўнікі прымаюць і выконваюць анлайн-замовы. Такая паслуга запатрабавана сярод жыхароў на каранціне. У некаторых мікрараёнах ініцыятыўныя групы арганізуюць сумесныя пакупкі.

Дырэктар па сувязях з грамадскасцю сеткі рэстаранаў хуткага харчавання McDonald's China Адэлаіда Гу: "Мы сочым, каб персанал штодня правяраў тэмпературу і насіў маскі. Некаторыя рэстараны пераходзяць на замкнёны цыкл. Службы дастаўкі працуюць бескантактава, у кожным заказе пазначаны імёны зборшчыкаў і кіроўцаў".

Сетка кругласутачных міні-маркетаў «Лоўсан» адкрыла 200 магазінаў, гэта 17% агульнай колькасці ў горадзе. Замову можна адправіць праз дадатак на смартфон. Толькі ў адной краме «Лоўсан» штодня прымаюць больш за 300 заявак на дастаўку.

Да працы вяртаецца сетка хуткага харчавання KFC, а таксама міні-маркеты «Фэмілі Март».

Усе прадпрыемствы працуюць толькі праз кур'ерскую дастаўку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ