Ветраэлектрастанцыі правінцыі Сычуань эканомяць сотні тысяч тон выкапнёвага паліва за год

2022-04-25 14:22:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі адзначалі Дзень Зямлі. Свята заснавана Генасамблеяй ААН для таго, каб яшчэ раз нагадаць аб крохкасці экалагічнага балансу на планеце.

У правінцыі Сычуань ужо дзевяць гадоў запар улады аўтаномнай акругі Ляньшань развіваюць аднаўляльныя крыніцы энергіі. Першыя восем ветратурбін пабудавалі ў павеце Дэчан у 2011 годзе. Яны працуюць да гэтага часу і штогод эканомяць акрузе 100 тысяч тон вугалю.

Намеснік дырэктара Дэчанскага ўпраўлення па справах развіцця і рэформ Чжан Хуэй: "У Дэчане заўсёды стабільны і моцны вецер. Струмені сканцэнтраваныя ўздоўж даліны. Гэта добрыя ўмовы для стварэння ветраэлектрастанцыі".

Зараз у Дэчанскай даліне — 84 ветрагенератары, за год станцыя выпрацоўвае 400 мільёнаў кілават-гадзін чыстай энергіі.

Ветраэлектрастанцыя стала драйверам развіцця ўсіх галін ад турызму да будаўніцтва дарог. Ляншань ператварылася ў буйнога пастаўшчыка энергіі, а лішак магутнасцяў накіравалі на вытворчасць ветраных турбін. Штогод прамысловы парк Дэчана пастаўляе больш за сотню ветрагенератараў у іншыя акругі паўднёвага захаду Кітая. Таксама ў акрузе актыўна развіваюць гідра-і сонечную энергетыку.

Зараз 90% населеных пунктаў пяцімільённай акругі Ляншань выкарыстоўваюць энергію ветра. Па падліках інжынераў, да 2025 года ветраэлектрастанцыя Дэчана скароціць выкіды вугляроду ў Кітаі на 9 мільёнаў тон за год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ