На Хайнане пачалося будаўніцтва прамысловага парку Янпу

2022-04-27 13:45:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У кітайскай правінцыі Хайнань пачалося будаўніцтва буйнога прамысловага парку марской ветраэнергетыкі. Гэты праект -- ключавы этап пераходу да «зялёнай» эканомікі. Да 2025 года востраў плануе давесці долю вызначаных магутнасцяў чыстай энергіі да 85%.

Янпу -- найбуйнейшы астраўны праект, арыентаваны на развіццё бізнесу ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У асноўным гэта інвестыцыі і развіццё высокатэхналагічных галін, такіх як марская ветраэнергетыка, вадародная энергетыка і марскія пашы. Пры агульным аб'ёме інвестыцый амаль 5 млрд юаняў і плошчы 70 га, першая ветравая турбіна праекта павінна сысці з вытворчай лініі ў чэрвені 2023 года.

Намеснік дырэктара аддзела марской ветраэнергетыкі кампаніі Datang Hainan Energy Development Чжан Сіньюй адзначыў: "Чакаецца, што праект створыць больш за тры тысячы працоўных месцаў для мясцовых жыхароў. Наша кампанія таксама запусціць праграмы падтрымкі марской ветраэнергетыкі з агульным аб'ёмам інвестыцый больш за 18 мільярдаў юаняў".

Акрамя таго, China Datang рыхтуе афшорныя ветраэнергетычныя праекты ў паўночна-заходняй марской зоне Даньчжоу. Яны дапамогуць сэканоміць больш за мільён тон вугалю, скараціць выкіды да трох тон вуглякіслага газу, 23 тыс. тон дыяксіду серы і 13 тыс. тон аксіду азоту за год. Акрамя таго, кампанія плануе інвеставаць больш за 4 млрд юаняў у развіццё галін "зялёнай" эканомікі, падтрымліваючы працу кластараў марской ветраэнергетыкі. Чакаецца, што рэалізацыя праектаў прадпрыемства з агульным аб'ёмам інвестыцый у 27 мільярдаў юаняў прыцягне сродкі на развіццё прамысловых ланцужкоў і дапаможных праектаў.

У 2021 годзе вызначаныя магутнасці Хайнаня склалі 70% чыстай энергіі, а гадавая выпрацоўка электраэнергіі -- 55%. Правінцыя з'яўляецца лідарам краіны па пераўтварэнні энергіі. Сёлета ў першым квартале Хайнань спажыў каля 4 млрд кілават-гадзін чыстай энергіі, гэта прыкладна 47% агульнай рэгуляванай вытворчасці электраэнергіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ