Кітай завяршыў антарктычную экспедыцыю

2022-04-28 13:37:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай завяршыў сваю антарктычную экспедыцыю. У аўторак у порт Шанхая прыбыў ледакол "Сюэлун". Тыднем раней туды вярнуўся "Сюэлун-2". Абодва ледаколы за час 174-дзённай экспедыцыі прайшлі больш за 30 тысяч міль. Яны даставілі запасы, абсталяванне і зменны персанал на кітайскія антарктычныя станцыі "Чжуншань" і "Вялікая сцяна", а таксама правялі акіяналагічныя даследаванні ў акваторыі шостага мацерыка.

Гэта другая антарктычная экспедыцыя Кітая ў складзе адразу двух ледаколаў, у ёй удзельнічала каманда з 255 маракоў і вучоных-палярнікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ